Перайсці да зместу

Вацлаў Агрыпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Іван Агрыпа
Wacław Iwan Agryppa
Герб «Агрыпа»
Герб «Агрыпа»
Сцяг Кашталян смаленскі
25 сакавіка 1590 — 1597
Папярэднік Астафій Серафім Тышкевіч
Пераемнік Вацлаў Шэмет
Сцяг Кашталян менскі
15 ліпеня 1586 — 25 сакавіка 1590
Папярэднік Міхал Гарабурда
Пераемнік Марцін Стравінскі

Нараджэнне каля 1525
Смерць 1597(1597)
Род Агрыпы[d]
Бацька Венцлаў Мікалаевіч
Маці Кацярына Станіславаўна
Жонка Магдаліна ?[d] і Раіна з Дарагастайскіх[d][1][2]
Дзеці мерк. Барбара Вацлаваўна[d][3]
Веравызнанне лютэранства[2]
Адукацыя

Вацлаў (Венцлаў) Іван Агрыпа (? — 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).

Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.

Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубску[4].

Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ (1588). Верагодна, з'яўляецца аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)[5].

Зноскі

  • Саверчанка І. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI — першая палова XVIII ст. — Мн., 1992.